Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр крымскіх татараў назваў умовы для аднаўленьня паставак электраэнэргіі ў Крым


Мустафа Джамілеў запатрабаваў ад Расеі вызваліць палітычных зьняволеных у якасьці ўмовы для пачатку перамоў аб аднаўленьні энэргазабесьпячэньня паўвострава.

Джамілеў таксама запатрабаваў «стварыць камісію па расьсьледаваньні выкраданьняў і забойстваў нашых суайчыньнікаў», адмяніць яму і старшыні Мэджліса крымскататарскага народу Рафату Чубараву забарону на ўезд у Крым, дапусьціць на паўвостраў міжнародныя арганізацыі, якія сочаць за выкананьнем правоў чалавека, і «аднавіць тыя дэмакратычныя правы, якія былі ў Крыма пры ўкраінскім кіраваньні».

Паводле словаў Джамілева, удзельнікі блякады Крыму гатовыя дапусьціць рамонтныя брыгады да дзьвюх падарваных ліній электраперадачы — адна зь іх вядзе ў Хэрсонскую вобласьць, другая зьвязана з Запароскай АЭС. Лініі, якія вядуць у Крым, актывісты рамантаваць не дазволяць.

Пра гэта паведамляе meduza.io

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG