Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белсат» прэзэнтаваў фільм «1050 дзён самоты» пра сям’ю Бяляцкага


Пасьля вызваленьня з турмы Алеся Бяляцкага на вакзале сустракаюць сваякі, сябры і журналісты. З жонкай Натальляй. 21 чэрвеня 2014 году

Пасьля вызваленьня з турмы Алеся Бяляцкага на вакзале сустракаюць сваякі, сябры і журналісты. З жонкай Натальляй. 21 чэрвеня 2014 году

Стужка распавядае пра тое, як сям’я палітвязьня Алеся Бяляцкага змагалася за яго вызваленьне.

Яе аўтар, рэжысэр Алег Дашкевіч, зазначыў у інтэрвію тэлеканалу «Белсат»:

«Гэты фільм — пра вечныя чалавечыя пуцяводныя зоркі, безь якіх існаваньне любога з нас страчвае ўсялякі сэнс. Гэты фільм — пра веру, надзею і любоў. Гэты фільм — пра перамогу годнасьці над падступнасьцю, праўды над маной, каханьня над здрадай, — кажа рэжысэр стужкі Алег Дашкевіч.

Паводле аўтара, фільм «1050 дзён самоты» на прыкладзе сям’і Алеся Бяляцкага апавядае пра атмасфэру, у якой жывуць і працуюць беларускія праваабаронцы.

Чатыры гады таму Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 года пазбаўленьня волі за нясплату падаткаў з сумаў, якія ішлі на праваабарончыя мэты.

Міжнародныя арганізацыі, Эўразьвяз і ЗША прызналі яго палітычным вязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Празь міжнародны ціск Бяляцкі быў вызвалены па амністыі 21 чэрвеня 2014 году, правёўшы ў зьняволеньні 1050 дзён.

XS
SM
MD
LG