Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плошча Ленана


Сцэна з цырымоніі закрыцьця Алімпіяды 2012 у Лёндане

Сцэна з цырымоніі закрыцьця Алімпіяды 2012 у Лёндане

З найбольшых уражаньняў за апошнія пару гадоў — цырымонія закрыцьця лёнданскай Алімпіяды, дакладней, невялікі адтуль эпізод, калі на вялікім стадыённым экране паказаўся Джон і зайграў на белым раялі «Imagine», а пакуль іграў, з розных канцоў стадыёну, проста ў цёмны ягоны цэнтар, памкнуліся асьветленыя дробачкі-фрагмэнты і ўтварылі ўрэшце сьветлы ленанаўскі твар, што праіснаваў усяго сэкундаў дзесяць і распаўся з апошнім акордам.

Калі пачынаюцца выбухі, падае долу пасажырскі самалёт і на парад выпаўзаюць чарговыя танкі, заплюшчваю вочы, уяўляю сябе чалавекам з кавалачкам ленанаўскага твару на плячах, і справа мая — дайсьці ў патрэбную кропку. Пакуль не прагучала «and the world will live as one».

Ціхан Чарнякевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG