Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшы ў сьвеце распрацоўшчык мабільных гульняў адкрыў офіс у Менску


Летась гульні Gameloft мелі продажаў на 275 мільёнаў даляраў.

Буйны распрацоўшчык мабільных відэагульняў, француская кампанія Gameloft абвясьціла аб адкрыцьці менскага офісу. Паводле прэс-рэлізу, беларускі офіс будзе займацца распрацоўкай гульняў для iPhone, iPad і Apple TV, «экспэрымэнтаваць зь віртуальнай рэальнасьцю».

Памер менскага офісу кампаніі не называецца, Gameloft кажа толькі, што «фундамэнт закладзены»: ёсьць прасторны офіс з панарамным відам на горад і падтрымка дасьведчаных спэцыялістаў. Агулам у двух дзясятках офісаў Gameloft на розных кантынэнтах працуюць больш за пяць тысяч чалавек, што дазваляе кампаніі называць сябе найбуйнейшым распрацоўшчыкам мабільных гульняў у сьвеце.

Ад 1999 году Gameloft прынесла на мабільныя прылады з рознымі апэрацыйнымі сыстэмамі гульні сэрыяў Asphalt, Dungeon Hunter, Gangstar, Modern Combat, N.O.V.A., Order and Chaos, Real Football і іншыя. У 2014 годзе выручка кампаніі склала 275 мільёнаў даляраў. Тым ня меней, вялізны штат і мноства пасьпяховых гульняў ня робяць Gameloft самай прыбытковай у сьвеце мабільных забаваў: адна толькі гульня Clash of Clans прынесла ў мінулым годзе сваім стваральнікам, фінам Supercell, 1,8 мільярдаў даляраў,

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG