Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкі самалёт зрабіў экстраную пасадку з-за пагрозы выбуху


22 лістапада пасажырскі самалёт Airbus A330 турэцкай кампаніі Turkish Airlines ажыцьцявіў экстраную пасадку ў аэрапорце канадзкага Галіфаксу з-за пагрозы выбуху.

Пра гэта паведамілі ў Twitter-акаўнце Flightradar24 — сэрвісу, адсочвае палёты па ўсім сьвеце.

Самалёт накіроўваўся з Нью-Ёрку ў Стамбул. Пасадка прайшла пасьпяхова, у выніку інцыдэнту ніхто з пасажыраў не пацярпеў. 19 лістападзе авіялайнэр, які ляцеў з Варшавы ў эгіпэцкі курорт Хургаду са 161 пасажырам на борце, экстранна прызямліўся ў баўгарскім аэрапорце Бургас у сувязі з паведамленьнем пра бомбу. Пасьля мужчына, які паведаміў аб выбуховым прыстасаваньні на борце, прызнаўся, што гэта быў жарт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG