Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 лістапада: дзень памяці Кузьмы Чорнага


Кузьма Чорны
Кузьма Чорны

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Полацак — 22 лістапада полацкі рок—клюб «LIVEinROCK» пачынае «электрычны» канцэртны сэзон. У канцэрце пад назвай «Восеньскі рок», які адбудзецца ў гарадзкім палацы культуры (вул. Гогаля, 15), выступяць калектывы з Полацку і Наваполацку: «Версия», «Indra», «Вольные», «Sumarok», «Скандал!», а таксама калектыў з Мар’інай Горкі пад назвай «посторонних НЕТ». Пачатак канцэрту ў 17.00

У гісторыі

1773 — заснаваная Беларуская рымска-каталіцкая япархія з цэнтрам у Магілёве.

1918 — Юзаф Пілсудзкі абвешчаны «часовым начальнікам» Польскай дзяржавы.

1928 — у Парыжы адбылося першае выкананьне п’есы для аркестру Марыса Равэля «Балеро».

1993 — Рэспубліка Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Босьніяй і Герцагавінай.

У гэты дзень нарадзіліся:

1715 — Антоні Адам Скарульскі, філёзаф, асьветнік, рэктар Віленскай акадэміі.

1722 — украінскі філёзаф Рыгор Скаварада.

1893 — Іван Сурта, акадэмік, прэзыдэнт АН БССР, расстраляны ў 1937 годзе.

1914 — Рыгор Няхай, беларускі пісьменьнік.

1946 — Валеры Філатаў, народны артыст Беларусі.

1937 — Людміла Златава, опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі.

1974 — Зьміцер Сасноўскі, лідэр гурта «Стары Ольса».

У гэты дзень памерлі:

1800 — сусьветна вядомы габрэйскі філёзаф, ураджэнец мястэчка Мір Саламон Майман. Яго сапраўднае прозьвішча Хейман.

1944 — Кузьма Чорны, беларускі пісьменьнік.

1963 — прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі (забіты).

Цытата

Кожны пражыты дзень адкідае тое, што ёсьць, і набліжае тое, што будзе. Дзе прайшло маленства, там пачынаецца радзіма.

Кузьма Чорны

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG