Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турэцкія дэманстранты пераблыталі консульства Нідэрляндаў з консульствам Расіі


Турэцкія дэманстранты закідалі яйкамі консульства Нідэрляндаў у Стамбуле.

Яны выказвалі пратэст супраць расейскай апэрацыі ў Сырыі, ахвярамі якой, паводле апошніх дадзеных, сталі этнічныя туркмены ў паўночным раёне гэтай краіны.

Як паведаміла газета Today’s Zaman, дэманстранты хацелі выказаць пратэст перад консульствам Расеі, але пераблыталі яго з консульствам Нідэрляндаў. Прадстаўніцтвы гэтых краін разьмешчаны паблізу адно ад аднаго, да таго ж, іх дзяржаўныя сьцягі падобныя — абодва трохкаляровыя, адрозныя толькі парадкам разьмяшчэньня гарызантальных палос.

Генэральны консул Нідэрляндаў у Турцыі Робэрт Схудэбам напісаў у сваім мікраблогу на сэрвісе Twitter, што дэманстранты кідалі ў будынак яйкі.

У пятніцу, 20 лістапада, прэм’ер-міністар Турцыі Ахмет Давутаглу выклікаў пасла Расеі і заявіў, што ў чацьвер былі збамбаваныя туркменскія населеныя пункты, дзе былі ахвяры сярод мірных жыхароў, і падкрэсьліў, што, паводле дадзеных турэцкіх уладаў, расейская авіяцыя ўдзельнічала ў гэтых бамбаваньнях.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG