Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі затрыманыя падазраваныя ў датычнасьці да тэрактаў


Патруль на вуліцах Брусэлю, 21.11.2015
Патруль на вуліцах Брусэлю, 21.11.2015

У Бэльгіі паводле падазрэньня ў датычнасьці да ўчыненьня тэрактаў у Парыжы затрыманыя шэсьць чалавек.

Затрыманьні адбыліся на аўтазапраўцы недалёка ад гораду Б’ерж, за трыццаць кілямэтраў ад Брусэлю. У Брусэлі заўважна зьменшылася колькасьць людзей на вуліцах, перш за ўсё — турыстаў.

Зачыненыя блышыны рынак і цэнтральная гандлёвая вуліца Rue Neuve. Улады адмянілі канцэрты, спартовыя і іншыя масавыя мерапрыемствы. Праца грамадзкага транспарту абмежаваная рухам аўтобусаў і трамваяў, але, нягледзячы на гэта, аўтамабіляў на гарадзкіх вуліцах таксама нязвыкла мала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG