Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне адзначаюць другую гадавіну пачатку Эўрамайдану


Ва Украіне адзначаюць другую гадавіну пачатку Эўрамайдану — Дзень свабоды і годнасьці.

У Кіеве быў усталяваны мэмарыял з фотаздымкамі загінулых на Майдане Незалежнасьці падчас сутыкненьняў пратэстоўцаў з паліцыяй у лютым 2014 году. Каля мэмарыялу — стэнд з надпісам «Мы ўсё бачым. Нябесная сотня».

Затым адбыўся мітынг. Людзі, што сабраліся на Майдане, ушанавалі хвілінай маўчаньня памяць загінулых.

Раней у суботу прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выступіў са зваротам да народу.

Дзень свабоды і годнасьці быў заснаваны ў 2005 годзе яшчэ прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам, але потым адменены наступным кіраўніком дзяржавы Віктарам Януковічам. Прэзыдэнт Парашэнка ў лістападзе 2014 году аднавіў гэтае сьвята, прымеркаваўшы яго да гадавіны пачатку Эўрамайдану.

21 лістапада 2013 году каля тысячы кіяўлянаў выйшлі на Майдан Незалежнасьці, пратэстуючы супраць рашэньня тагачаснага ўраду Мікалая Азарава і прэзыдэнта Януковіча адкласьці падпісаньне пагадненьня аб асацыяцыі з Эўрапейскім Зьвязам.

У ноч на 30 лістапада адбыліся жорсткія сутыкненьні дэманстрантаў, пераважна студэнтаў, зь сіламі бясьпекі. Гэтыя падзеі вывелі на вуліцы сотні тысяч людзей.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG