Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чарнагорыя ў бліжэйшым часе атрымае фармальнае запрашэньне далучыцца да НАТО — альянс пашырыцца ў бок Расеі ўпершыню за 5 гадоў.

Пра гэта паведамляе delfi.lv са спасылкай на Die Welt.

Прапанова будзе зроблена 1 сьнежня, падчас сустрэчы міністраў замежных спраў краін альянсу.

Па дадзеных СМІ, Расея накіравала лісты адразу некалькім дзяржавам, якія ўваходзяць у НАТО, папярэджваючы, што ўступленьне былой югаслаўскай рэспублікі прывядзе да далейшага пагаршэньня адносін паміж Масквой і альянсам. У адказ генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнберг заявіў, што ніхто, уключаючы Расею, не мае права ўмешвацца ў рашэньні пытаньня аб прыёме той ці іншай краіны ў склад альянсу.

«Рашэньне Чарнагорыі аб уступленьні ў чальцы НАТО — гэта пытаньне, які могуць вырашаць толькі Чарнагорыя і НАТО», — заявіў Столтэнберг.

XS
SM
MD
LG