Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі — найвышэйшы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы


Улады Бэльгіі павысілі паказчык тэрарыстычнай пагрозы ў Брусэлі да найвышэйшага — чацьвёртага ўзроўню, паведамляе Бі-бі-сі.

«Аналіз сытуацыі выявіў сур’ёзную і непасрэдную пагрозу, якая патрабуе прыняцьця асаблівых мер бясьпекі і падрабязных інструкцый для насельніцтва», — гаворыцца ў заяве бэльгійскага Цэнтра па аналізу пагроз.

Жыхарам Брусэля, у прыватнасьці, рэкамэндуецца пазьбягаць вялікай колькасьці людзей і строга выконваць указаньні ўладаў, паліцыі і спэцслужбаў.

16 лістапада бэльгійская паліцыя завяршыла спэцапэрацыю ў брусэльскім раёне Моленбек, зьвязаную з вышукам датычных да парыскіх нападаў.

Згодна з заявамі ўладаў, ніякіх арыштаў падчас гэтай апэрацыі не было. Раней у Моленбеке ўжо былі арыштаваныя падазраваныя ў датычнасьці да нападаў у Парыжы.

У Парыжы вечарам у пятніцу 13 лістапада адбылася сэрыя тэрактаў, адказнасьць за якія ўзяла на сябе экстрэмісцкай групоўка «Ісламская дзяржава». Ахвярамі нападаў сталі 129 чалавек. Адзін з тэрактаў быў зьдзейсьнены ў раёне Сэн-Дэні, дзе знаходзіцца стадыён Стад-дэ-Франс.

XS
SM
MD
LG