Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рассельгаснагляд знайшоў парушэньні на 13 беларускіх прадпрыемствах


Рассельгаснагляд праінфармаваў вэтэрынарную службу Беларусі аб неабходнасьці ўвесьці часовыя абмежаваньні на пастаўкі прадукцыі 8 рыбаперапрацоўчых прадпрыемстваў і 5 прадпрыемстваў па вытворчасьці гатовай малочнай прадукцыі.

Такое рашэньне было прынятае па выніках праверкі беларускіх прадпрыемстваў, якія, па сьцьвярджэньні расейскага ведамства, раней неаднаразова дапускала парушэньне вэтэрынарнага заканадаўства пры пастаўках прадукцыі за межы Беларусі.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе Рассельгаснагляду, інспэкцыя пацьвердзіла незаконнае выкарыстаньне беларускімі вытворцамі сыравіны «з закрытых Рассельгаснаглядам прадпрыемстваў трэціх краін», пры гэтым беларускім бокам фактычна не забясьпечваўся належны дзяржаўны лябараторны кантроль за сыравінай.

«Па выніках інспэкцыі таксама пацьверджаны факты выкарыстаньня забароненых да ўжываньня ў жывёлагадоўлі на тэрыторыі Рэспублікі вэтэрынарных прэпаратаў. Расьсьледаваньня па фактах прымяненьня такіх прэпаратаў належным чынам не праводзіліся, у сувязі з чым дапускаўся выпуск у свабодную рэалізацыю небясьпечнай ва вэтэрынарна-санітарным дачыненьні харчовай прадукцыі», — паведамілі ў Рассельгаснаглядзе.

Расейскае ведамства выявіла «выпадкі падробкі вэтэрынарна-санітарных дакумэнтаў, а таксама сур’ёзныя парушэньні прынцыпу нагляду — колькасьць абязьлічанай сыравіны і прадукцыі, якія захоўваюцца на асобных прадпрыемствах, даходзіла да 30 тон».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG