Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінула 17 гадоў з дня забойства Галіны Старавойтавай


Галіна Старавойтава

Галіна Старавойтава

У пятніцу, 20 лістапада, споўнілася 17 гадоў з дня забойства Галіны Старавойтавай.

У Пецярбургу ў 17-ю гадавіну гібелі палітычнага дзеяча, дэпутата Дзярждумы Расеі Галіны Старавойтавай яе блізкія і сябры сабраліся на жалобную цырымонію на яе магіле на могілках Аляксандра-Неўскай лаўры. Вечар памяці Старавойтавай па існуючай традыцыі зладзіў у сваім памяшканьні Інтэр’ерны тэатар, дзе чыталі вершы, выконваліся опэрныя арыі.

У суботу ўсе жадаючыя змогуць прыйсьці ў музэй Галіны Старавойтавай, каб успомніць яе, паглядзець фота і відэаматэрыялы, перадае карэспандэнт Радыё Свабода ў Пецярбургу Тацяна Вольтская.

Па словах сястры Галіны Старавойтавай, Вольгі Старавойтавай, нягледзячы на тое, што з моманту гібелі палітыка прайшло шмат гадоў, на магілу прыйшлі ня толькі сябры і сваякі, але і зусім незнаёмыя людзі. «Мяне ўразіў адзін малады чалавек, Павел, ён масквіч, прычым зусім небагаты, але ён прыяжджае сюды двойчы ў год, у дзень сьмерці Галіны Васільеўны і ў дзень яе нараджэньня. Калі яе забілі, яму было 17 гадоў, ён кажа, што ў гэты дзень ён стаў дарослым. Што ж тычыцца вечара ў Інтэр’ерным тэатры, то ён арганізаваны слушна: у многіх ўражаньне ад Галіны Васільеўны выключна як пра палітыка, гэтакую „жалезную лэдзі“. А на самай справе яна больш за ўсё любіла музыку і паэзію».

Вольга Старавойтава ўважліва сочыць за расьсьледаваньнем справы аб забойстве Галіны Старавойтавай. Яна нагадала, што 17 лістапада гарадзкі суд Пецярбурга, разгледзеўшы апэляцыйныя скаргі на прысуд былому дэпутату Дзярждумы Міхасю Глушчанку, пацьвердзіў ранейшы прысуд: 17 гадоў строгага рэжыму. У той жа час, Вольга Старавойтава ня верыць, што Глушчанка назваў сапраўднага заказчыка злачынства — прадпрымальніка Уладзімера Барсукова (Кумарына), яна спадзяецца, што, можа быць, цяпер ужо сам Барсукоў, якому, у выпадку калі паказаньні Глушчанкі пацьвердзяцца, пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне, пакажа сапраўднага заказчыка забойства.

Галіна Старавойтава была забітая ў пад’езьдзе ўласнага дома на набярэжнай канала Грыбаедава 20 лістапада 1998 года.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG