Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 21 лістапада 2015: Беларускія вершы гішпанскай паэткі ў Менску


ФОТА ДНЯ: Вiлейшчына, Мiкалай Семашчук

ФОТА ДНЯ: Вiлейшчына, Мiкалай Семашчук

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


Афіша:

Студэнтка Анхэла Эсьпіноса Руіз з гішпанскай Малагі напісала кнігу вершаў па-беларуску «Раяль ля мора», якую прэзэнтуе ў «Арт-сядзібе» (Менск, пр. Незалежнасьці, 58, гандлёвы цэнтар «Маскоўска-Венскі», 4-ты паверх, пакой 430). Анхэла за два гады вывучыла беларускую мову па падручніках з інтэрнэту ды ніколі раней не была ў Беларусі.

Фольк-панкавы гурт «Дзецюкі» з Горадні выступіць з канцэртам у клюбе «Графіці» ў Менску. Пачатак а 19.00.

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства праводзіць майстар-клясу па вязаньні ўзорных рукавіцаў. Адрас: Менск, вул. К.Лібкнэхта, 112; ад 13.00-16.00.

У гісторыі:

1905 — у часопісе «Annalen der Physik» апублікаваны артыкул Альбэрта Айнштайна «Як інэртнасьць цела залежыць ад унутранай энэргіі?», у якім абгрунтаваная эквівалентнасьць масы і энэргіі.

1910 — у Менску адбылося ўрачыстае асьвячэньне касьцёла сьвятых Сымона і Алены (Чырвонага касьцёла).

1910 — нарадзіўся Міхаіл Суднік, беларускі мовазнаўца.

1920 — пачалося Слуцкае паўстаньне: Рада Случчыны выдала дэклярацыю, у якой заклікала сялянства «на барацьбу за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах».

1921 — нарадзіўся Янка Юхнавец, беларускі паэт.

У памяці:

1790 — памёр Караль Станіслаў Радзівіл, вядомы пад мянушкай «Пане Каханку» — ваявода віленскі, стараста львоўскі, мечнік вялікалітоўскі.

1830 — памёр Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, пэдагог; прафэсар і рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.

Цытата на памяць:

«Цудоўны дзень, i ты цудоўная.
Навокал краскi — плён вясны.
Жаўрук згублёны
ў кволе неба,
а можа,
у сваёй хлусьнi?

Цудоўны дзень, i ты цудоўная.
Ты сэрцам будзь — у садзе салаўi.
I ў пошалку тваiх
жаданых вуснаў
мяне журбою не лавi.
Дай мне руку тваю i словы
усе ад першага твайго пачатку,
калi змусiла
кагосьцi жыць
i не насiць iх,
як загадку.

Цудоўны дзень, i ты цудоўная.
Навокал краскi — плён вясны.
Жаўрук згублёны
ў кволе неба,
а можа,
у сваёй хлусьнi?»

Янка Юхнавец

XS
SM
MD
LG