Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзяцінстве, бывала, я пабойваўся засынаць. Стомленая сьвядомасьць рапартавала, што правальваюся ня ў сон, а паміраю. Праз чвэрць стагодзьдзя аказалася, што мае дочкі пэўны пэрыяд ставіліся зь недаверам і некаторай боязьзю да чараў Марфэя.

Гэта распаўсюджаны дзіцячы страх. Можа таму ў фальклёры столькі калыханак?

Не заўважыў моманту, калі я пачаў трактаваць засынаньне як партал да свайго альтэрнатыўнага жыцьця: там дзе сустракаюся з колішнімі сябрамі, куру цыгары і выступаю за баскетбольную зборную Літвы.

Не скажу, што менавіта гэтага мне не хапае падчас чуйнаваньня. Ад тытуню, некаторых сяброў і спартовых амбіцыяў адмовіўся даўно і сам. Мне проста надзвычай прыемна бяскарна весьці падвойнае жыцьцё.

Андранік Антанян

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG