Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Расеі забараніў дзяржзакупку замежнага праграмнага забесьпячэньня


Акрамя выпадкаў, калі праграмнае забесьпячэньне зь неабходнымі функцыямі і тэхнічнымі характарыстыкамі ў Расеі адсутнічае.

Урад Расеі забараніў закупку замежнага праграмнага забесьпячэньня для дзяржаўных і муніцыпальных патрэбаў.

Выключэньне складуць тыя выпадкі, калі ў Расеі няма аналяга зь неабходнымі функцыянальнымі, тэхнічнымі і эксплюатацыйнымі характарыстыкамі, гаворыцца ў пастанове, падпісанай 20 лістапада расейскім прэм’ер-міністрам Дзьмітрыем Мядзьведзевым.

Прадугледжана стварэньне адзінага рэестра расейскіх праграм. Да ўдзелу ў тэндэрах дзяржзакупак ня будуць дапускаць замежны софт і іншыя IT-прадукты, калі ў іх ёсьць два і больш расейскіх аналягаў, гаворыцца ў пастанове.

Замежныя IT-кампаніі ўжо знайшлі спосаб, як абыйсьці пастанову ўраду. Яны ствараюць з расейскімі фірмамі сумесныя прадукты, прыдатныя пад вызначэньне «расейскае ПА», паведамляе РБК.

Раней Асацыяцыя эўрапейскага бізнэсу заяўляла, што найбуйнейшыя IT-кампаніі пакінуць расейскі рынак ва ўмовах «недакладных правілаў гульні» з дзяржкантрактамі.

Супраць законапраекту аб абмежаваньні дзяржзакупак імпартнага ПА выступілі Фэдэральная антыманапольная служба і Мінфін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG