Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная і Паўднёвая Карэя правядуць перамовы на наступным тыдні


Дзьве Карэі — Паўночная і Паўднёвая — тэхнічна ўсё яшчэ знаходзяцца ў стане вайны.

Паўднёвая Карэя прыняла прапанову КНДР правесьці перамовы на высокім узроўні на наступным тыдні ў памежным пункце Пханмунджом для абмеркаваньня двухбаковых кантактаў. Паўночнакарэйскае інфармацыйнае агенцтва ЦТАК раней паведаміла, што прапануецца правесьці перамовы 26 лістапада.

20 лістапада прадстаўнікі Паўднёвай Карэі праінфармавалі, што заплянаваныя перамовы на працоўным узроўні пройдуць для падрыхтоўкі да перамоваў на вышэйшым узроўні паміж дзьвюма Карэямі.

Такія перамовы стануць першай сустрэчай на ўрадавым узроўні, накіраванай на паслабленьне напружанасьці ў двухбаковых адносінах. Дзьве краіны дамовіліся ў жніўні аднавіць перамовы на высокім узроўні пасьля ўсплёску ваеннай напружанасьці на мяжы.

Жнівеньскае пагадненьне спрыяла ўзьяднаньню сем’яў, падзеленых у выніку карэйскай вайны 1950-1953 гадоў.

Дзьве Карэі — Паўночная і Паўднёвая — тэхнічна ўсё яшчэ знаходзяцца ў стане вайны, паколькі вайна скончылася перамір’ем, а не заключэньнем мірнай дамовы.

XS
SM
MD
LG