Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанка Анхэла Эсьпіноса прадставіць кнігу беларускамоўных вершаў «Раяль ля мора»


Анхэла Эсьпіноса

Анхэла Эсьпіноса

Прэзэнтацыя пройдзе 21 лістапада ў менскай «Арт-сядзібе».

Студэнтка Анхэла Эсьпіноса зь гішпанскай Малагі за два гады вывучыла беларускую мову па падручніках з інтэрнэту, ды ніколі не была ў Беларусі. Дзяўчына вольна размаўляе па-беларуску, ладзіла для іншых гішпанскіх студэнтаў курсы «Мова нанова» ва ўнівэрсытэце Гранады, вядзе беларускамоўны блог «Іншаземка, якая піша па-беларуску».

Ангела напісала кнігу вершаў па-беларуску «Раяль ля мора», якую прэзэнтуе 21 лістапада ў «Арт-сядзібе» (пр. Незалежнасці, 58, гандлёвы цэнтар «Маскоўска-Венскі», 4-ты паверх, пакой 430). Пачатак а 19-й гадзіне, уваход вольны. Колькасьць месцаў абмежаваная, запісацца на сустрэчу можна ў суполцы «ЎКантакце».

Сустрэча ладзіцца ў межах «Саўндчэку» — праекту «Арт-сядзібы», у межах якога ладзяцца сустрэчы за кавай і гарбатай зь цікавымі людзьмі. У гасьцях саўндчэку ўжо пабывалі паэт Андрэй Хадановіч і ўладальнік кавярняў Улад Луневіч.

Ахэла Эсьпіноса (у цэнтры) на курсах «Мова нанова», якія яна ладзіла ў Гранадзе

Ахэла Эсьпіноса (у цэнтры) на курсах «Мова нанова», якія яна ладзіла ў Гранадзе

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG