Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя адмовілася пачынаць справу на запыт палітыкаў аб праслухоўваньні


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

УУС Цэнтральнага раёну Менску не знайшла падстаў для ўзбуджэньня крымінальнай справы па факце незаконнага праслухоўваньня апазыцыйных палітыкаў.

Адпаведны адказ атрымаў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Анатоль Лябедзька ў інтэрвію Свабодзе назваў адказ міліцыі «вельмі фармальным».

«Я б сказаў — гэта дзіцячы лопат. Яны не зрабілі нейкіх нават элемэнтарных рэчаў.

Па-першае, у тым жа „Салодкім фальварку“ ёсьць відэакамэры, а яны нават не здагадаліся паглядзець, ці ёсьць там відэаматэрыялы, якія маглі б нешта даць для ўстанаўленьня ісьціны.

Па-другое, яны нават не праявілі цікавасьці да галоўнага доказу праслухоўваньня — самога прыставаньня для праслухоўваньня, што таксама падкрэсьлівае, што ўсё гэта было фармальна, ніхто гэтым не займаўся.

Па-трэцяе, нават не зрабілі спробы высьветліць у пракуратуры — ці ёсьць санкцыя, дазвол спэцслужбам на наша праслухоўваньне. Тады б усё стала на свае месцы.

Ніхто не зьбіраўся праводзіць расьсьледаваньне, што ўсё гэта фармалізавана. Адзіны пазытыўны вынік — тое, што мы пасадзілі іх у лужыну.

Адсутнасьць гэтых трох крокаў, для мяне як мінімум, сьведчыць пра тое, што ніхто не зьбіраўся праводзіць расьсьледаваньне, што ўсё гэта фармалізавана. Адзіны пазытыўны вынік — тое, што мы пасадзілі іх у лужыну. Сакрэт Палішынэля, што нас праслухоўваць, але ўсё ж такі прад’явіць доказы — гэта нешта іншае», — заявіў палітык.

Лябедзька кажа, што больш ні ў якія дзяржаўныя органы па гэтай справе зьвяртацца ня будзе.

«Ня будзем марнаваць час. Вось гэтую працэдуру мы зрабілі, а далей гэта проста марны час, патрачаны на перапіску зь сілавымі структурамі».

Лябедзька сьцьвярджае, што 16 кастрычніка падчас сустрэчы з Уладзімерам Някляевым у менскай кавярні «Салодкі фальварак» на плошчы Перамогі выявіў у сурвэтніцы «жучок» для праслухоўваньня і запісу размовы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG