Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 лістапада: у гэты дзень Купала спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск — «Архіў і сучаснае мастацтва». Прэзэнтацыя мастачкі Настасьсі Колас. Галерэя Ў, пачатак а 19-ай.

Мядзель — выстава «Ёсьць такая зямля, дзе крыніцы зьвіняць» мастакоў суполкі «Адраджэньне». Мядзельскі музэй народнай славы ( вул. Шаранговіча, 1) . Пачатак а 15-ай.

Гэты дзень у гісторыі


1648 — вялікім князем ВКЛ і польскім каралём абралі Яна Казіміра (сына караля Жыгімонта III Вазы).

1930 — Янка Купала спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам.

1982 — у Менску адкрыўся першы музычны фэстываль «Беларуская музычная восень», які з таго часу праводзіцца штогод.

1985 — кампанія «Майкрасофт» упершыню прадставіла апэрацыйную сыстэму пад назваю «Windows» — Microsoft Windows 1.0.

У гэты дзень нарадзіліся:

1899 — беларускі пісьменьнік, перакладчык і крытык Міхась Клімковіч, першы старшыня Саюзу пісьменьнікаў БССР (1934-1939), аўтар тэксту Дзяржаўнага гімну БССР.

1901 — беларускі празаік, драматург, перакладчык і крытык Міхась Зарэцкі. Рэагаваў часопіс «Маладняк» (1926-1927), быў адным з ініцыятараў стварэньня літаратурнага аб’яднаньня «Полымя». У 1929-м быў выключаны з камуністычнай партыі за «праявы нацыянал-дэмакратызму». У 1936-м арыштаваны. 29 кастрычніка 1937 году расстраляны.

1902 — беларускі архітэктар Аляксандар Воінаў. Сярод яго менскіх прац — Палац піянэраў і школьнікаў, гатэль «Сьвіслач», будынак былога ЦК КПБ (цяпер — адміністрацыя прэзыдэнта).

1948 — беларуская паэтка Яўгенія Янішчыц. Трагічна загінула ў 1988 годзе, выкінуўшыся з акна сваёй менскай кватэры.

1954 — беларуская гімнастка Антаніна Кошаль, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1972 году.

У гэты дзень памерлі:

1910 — расейскі пісьменьнік Леў Талстой.

1925 — польскі пісьменьнік і публіцыст Стэфан Жаромскі, часта званы «сумленьнем польскай літаратуры».

1950 — расейскі і беларускі публіцыст, крытык, журналіст і літаратар Леў Клейнбарт. Дасьледнік тэндэнцыяў і кірункаў беларускага літаратурнага руху. Першы біёграф Янкі Купалы.

1975 — гішпанскі дыктатар Франсыска Франка. Кіраваў краінаю з 1939 году да сьмерці ў 1975-м.

1998 — расейская палітычная дзяячка Галіна Старавойтава. Была застрэленая ў Санкт-Пецярбургу пры дасюль не да канца высьветленых абставінах.

Цытата

Я заўсёды ікнуўся не раздражняцца і саступаць ў сварцы, чым і дасягаў прымірэньня, а потым ужо ў спакойным стане справа ўладжвалася сама сабой. Амаль заўсёды даводзіцца шкадаваць, што сварка не была спынена спачатку.

Леў Талстой

XS
SM
MD
LG