Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку новых нападаў на ізраільцян чацьвёра загінулых


У чацьвер атакі з боку палестынцаў адбыліся ў Тэль-Авіве і на Заходнім беразе.

У выніку двух нападаў палестынцаў на ізраільцян ў Тэль-Авіве і на Заходнім беразе Ярдана ў чацьвер загінулі ня менш чатырох чалавек, некалькі — параненыя.

Першы з двух нападаў ажыцьцявіў палестынец з Хэўрона, узброены нажом. Ён напаў на людзей у офісным будынку ў Тэль-Авіве. Паводле дадзеных паліцыі, якія прыводзіць France-Presse, палестынец спачатку сьмяротна параніў нажом двух ізраільцян каля крамы на другім паверсе, пасьля чаго кінуўся ўніз па прыступках, па шляху нанёсшы ўдары яшчэ аднаму чалавеку. Затым яго схапілі.

Прадстаўнік паліцыі Мікі Розэнфэльд адзначыў, што нападнік спрабаваў пракрасьціся ў сынагогу унутры будынку пад назвай «Панарама», у якім разьмешчаныя, у прыватнасьці, офісы і крамы. Шэраг ізраільскіх СМІ паведамілі, што падзеі адбываліся менавіта ў памяшканьні, адведзеным пад сынагогу.

Першыя паведамленьні, якія паступілі ў чацьвер ад расейскага дзяржаўнага тэлеканала RT, інфармавалі аб нападзе невядомага на супрацоўнікаў рэдакцыі RT ў Тэль-Авіве, разьмешчанай у тым жа будынку.

У чацьвер ж на Заходнім беразе, у раёне габрэйскага паселішчы, аўтамабіль заехаў у групу мінакоў. Да гэтага з машыны вялася стральба. Па папярэдніх дадзеных, загінулі двое, яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненьні, сам нападнік быў застрэлены супрацоўнікамі службаў бясьпекі.

Усяго за пэрыяд новай ўспышкі гвалту ў рэгіёне ў пачатку кастрычніка загінулі 16 грамадзян Ізраіля, адзін з якіх араб.

XS
SM
MD
LG