Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’ём інвэстыцыяў у асноўны капітал за 10 месяцаў зьнізіўся больш як на 14%


У студзені — кастрычніку 2015 году выкарыстана 163,6 трыльёна рублёў інвэстыцыяў у асноўны капітал, што ў супастаўляльных цэнах на 14,1% менш за ўзровень студзеня — кастрычніка 2014 году, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У студзені — кастрычніку 2015 году будаўніча-мантажных прац выканана на 89,6 трыльёна рублёў (на 8% менш). Удзельная вага будаўніча-мантажных прац склала 54,8% ад агульнага аб’ёму інвэстыцыяў у асноўны капітал.

За гэты пэрыяд інвэстыцыі на набыцьцё машын, абсталяваньня, транспартных сродкаў склалі 55,1 трыльёна рублёў (33,6% агульнага аб’ёму інвэстыцыяў), або на 21,1% менш, чым за аналягічны пэрыяд 2014 году. На долю імпартных машын, абсталяваньня, транспартных сродкаў прыпадае 67,2% гэтых інвэстыцыяў. З імпартнага абсталяваньня 27,7% набыта на тэрыторыі Беларусі.

XS
SM
MD
LG