Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гендэрная няроўнасьць у Беларусі па-ранейшаму найбольшая ў палітыцы


Архіўнае фота. 2012 год. Падпісаньне мэмарандуму пра гендэрную роўнасьць.

Архіўнае фота. 2012 год. Падпісаньне мэмарандуму пра гендэрную роўнасьць.

Беларусь у сёлетнім рэйтынгу гендэрнай роўнасьці ў сьвеце займае 34-е месца са 145 краінаў.

Рэйтынг гендэрнай роўнасьці, як і ў папярэдніх дзевяці гадах, быў падрыхтаваны швэйцарскім фондам Усясьветны эканамічны форум.

Агульны індэкс Беларусі — 0.73. Краіны могуць атрымаць індэкс ад нуля (поўная гендэрная няроўнасьць) да адзінкі (поўная роўнасьць).

Частковы індэкс Беларусі ў сфэры адукацыйных дасягненьняў роўны адзінцы, у сфэры здароўя і выжываньня — 0.979. А вось трэці частковы індэкс, у сфэры палітычных паўнамоцтваў, усяго 0,146. Ён якраз найболей уплывае на агульную ацэнку індэксу гендэрнай роўнасьці. Для вылічэньня гэтага індэксу, у прыватнасьці, улічваецца прадстаўніцтва жанчын у парлямэнце і на міністэрскіх пасадах.

У мінулым годзе Беларусь у гэтым рэйтынгу займала 32-е месца зь індэксам 0,730.

Суседзі Беларусі маюць у агульным рэйтынгу наступныя месцы: Латвія — 20, Літва — 31, Польшча — 51, Украіна — 67, Расея — 75.

На першых месцах у сёлетнім рэйтынгу гендэрнай роўнасьці:

1) Ісьляндыя;

2) Нарвэгія;

3) Фінляндыя;

4) Швэцыя;

5) Ірляндыя.

Найгоршыя паказьнікі ў сёлетнім рэйтынгу:

141) Іран;

142) Чад;

143) Сырыя;

144) Пакістан;

145) Емэн.

XS
SM
MD
LG