Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4,5 мільёна штрафу — за акцыю памяці паўстанцаў 1863 году


Ушанаваньне памяці Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 году ў Сьвіслачы

Ушанаваньне памяці Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 году ў Сьвіслачы

У Сьвіслачы адбыўся судовы працэс над удзельнікам акцыі ўшанаваньня памяці Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 году Юрыем Глебікам, якога абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Прысуд — штраф у 25 мінімальных велічыняў (4,5 мільёна рублёў).

У судзе былі заслуханыя двое сьведкаў, якія акцэнтавалі ўвагу суду на тым, што Глебік трымаў у руках бел-чырвона-белы сьцяг і прамаўляў каля помнікаў. Ці парушаў Глебік грамадзкі парадак, яны сказаць не змаглі.

Глебік задаў пытаньне аднаму і другому сьведку, ці зьяўляецца гэты сьцяг забароненым у Беларусі. Абодва адказалі, што так, гэты сьцяг забаронены ў Беларусі, і на падставе гэтага, у прынцыпе, ён і вінаваты.

Суд прыняў да ўвагі толькі паказаньні сьведкаў. Глебік перапытваў у судзьдзі, паколькі не разумеў, у чым усё ж такі яго вінавацяць. Судзьдзя адказаў, што на Гленбіка складзены пратакол, і на падставе гэтага было вынесена такое рашэньне.

На працягу году гэта другі прысуд: летась Юры Глебік быў аштрафаваны на 10 мінімальных заробкаў.

Таксама адміністрацыйныя справы заведзеныя ў адносінах да яшчэ двух гарадзенскіх актывістаў — Уладзімера Хільмановіча і Віктара Сазонава.

31 кастрычніка 2015 года ў гарадзкім пасёлку Сьвіслач і вёсцы Якушоўка, дзе было родавае гняздо Каліноўскіх, грамадзкія актывісты Гарадзеншчыны ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 году, усклалі кветкі да помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту і да магілы Віктара Каліноўскага.

XS
SM
MD
LG