Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукас: «Захад думае, што Расея стала партнэрам у Сырыі, але сытуацыя іншая»


Эд Лукас: "Запад думает, что Россия стала партнером в Сирии, но ситуация иная"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:39 0:00
Наўпроставы лінк

Лукас: «Я вельмі турбуюся, што пытаньне Ўкраіны — цяпер другаснае, не прыярытэтнае для нас».

Рэдактар ​​часопісу Economist — пра тое, чаму Крэмль раптам «пацяплеў» у адносінах да Захаду.

У расейскіх СМІ апошнімі днямі прыкметна зьмянілася рыторыка ў дачыненьні да заходніх краін: адносіны нечакана пацяплелі. Разварот «на Атлянтыку» здарыўся адразу пасьля сустрэчы Пуціна з прэзыдэнтам ЗША і іншымі сусьветнымі лідэрамі на саміце G20 у Турцыі. Крэмль пайшоў на саступкі або адчуў слабасьць партнэраў? Разважае рэдактар часопіса Economist Эдвард Лукас.

"Я баюся, што на Захадзе думаюць, быццам Расея стала партнэрам Захаду ў Сырыі. Але, па-мойму, сытуацыя зусім іншая. Рэжым Асада зьбірае тэрарыстаў. І пакуль няма альтэрнатывы для сунітаў у Сырыі — ня будзе міру і перамогі над ісламістамі.

Пуцін — добры чэкіст, яго прафэсійная спэцыяльнасьць — знаходзіць слабасьці іншых бакоў, і ён бачыў слабасьць Захаду.

Важна зразумець, што ў Пуціна няма адказаў на нашы праблемы. Тое, што ісламісты існуюць — гэта сымптом прыгнёту, дыктатуры Асада.

Галоўным партнэрам Асада быў, вядома, Крэмль. Бяз Асада ня будзе і тэрарыстаў. Па-мойму, вось што трэба зрабіць: націснуць на Пуціна і сказаць, што трэба памяняць рэжым у Сырыі. Вядома, алавіты і далей будуць ва ўладзе ў краіне, але бяз Асада.

Па-мойму, Пуцін бачыў слабасьць Захаду, што Захад у крызісе. Ня толькі пасьля тэрактаў у Парыжы, але і раней. Пуцін — добры чэкіст, яго прафэсійная спэцыяльнасьць — знаходзіць слабасьці іншых бакоў, і ён бачыў слабасьць Захаду. Цяпер ён хоча выкарыстаць гэтую слабасьць.

Я вельмі турбуюся, што пытаньне Ўкраіны — цяпер другаснае, не прыярытэтнае для нас. Гэта таксама сымптом нашай слабасьці.

Мы можам прайграць у канфлікце з тэрарыстамі не таму, што мы слабыя, а таму, што ў нас слабая воля.

Па-мойму, самае важнае пытаньне — гэта ці ёсьць у Захада воля абараніць нашу цывілізацыю. Мы можам прайграць у канфлікце з тэрарыстамі не таму, што мы слабыя, а таму, што ў нас слабая воля. Пасьля заканчэньня халоднай вайны мы забыліся, што ў нас ёсьць слабасьці, напрыклад — фінансы. Мы думалі, што самы галоўны прыярытэт у жыцьці — проста атрымліваць прыбытак. Менавіта таму пуцінскі рэжым, рэжым у Савудаўскай Арабіі і ў іншых крымінальных частках сьвету — яны змаглі адмыць грошы ў Лёндане і ў іншых фінансавых цэнтрах. Мы сталі памагатымі іх рэжымаў.

Пуцінскі рэжым зьбіраў грошы ў Расеі і інвэставаў іх у Лёндане, ў Франкфурце, у Вене, у Нью-Ёрку. І ў гэтым вялікая віна нашай краіны.

Другая праблема — мы думалі, што эра прапаганды скончылася, і ня будзе далей праблем з прапагандай. Але цяпер мы бачым, што ёсьць прапаганда ісламістаў, ёсьць пуцінская прапаганда. У нас няма адказу на яе. Па-мойму, калі мы хочам перамогі і хочам абараніць нашу цывілізацыю, трэба падумаць, якія нашы прыярытэты, і якую цану мы гатовы заплаціць за цывілізацыю".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG