Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі самалёт пасадзілі ў Баўгарыі з-за паведамленьня аб бомбе


Аэробус A320-232 у баўгарскім аэрапорце Бургас пасьля аварыйнай пасадкі

Аэробус A320-232 у баўгарскім аэрапорце Бургас пасьля аварыйнай пасадкі

Чартэрны авіяляйнэр, які сёньня раніцай вылецеў з Варшавы ў Хургаду ў Эгіпце, экстрана прызямліўся ў баўгарскім аэрапорце Бургас.

Камандзір самалёта вырашыў пасадзіць самалёт у Баўгарыі з-за інфармацыі аднаго з пасажыраў пра бомбу на борце.

Паводле зьвестак польскіх СМІ, пра бомбу паведаміў 64-гадовы пасажыр самалёта. Пасажыр, якога дапытала баўгарская паліцыя, прызнаўся, што піў алькаголь, паведамляюць польскія СМІ са спасылкай на агенцтва Ройтэрс.

Пасьля экстраннай пасадкі пасажыры пакінулі машыну і былі адведзеныя ў транзытны сэктар аэрапорту, дзе адбылася праверка дакумэнтаў і багажу. Адмысловая тэхнічная служба, якая прыбыла ў Бургас з Сафіі, правярае самалёт. Лётнішча ў Бургасе зачынілі на час праверкі.

XS
SM
MD
LG