Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Сэрбіі назваў «ганьбай» санкцыі ЭЗ у дачыненьні да беларускіх уладаў


Таміслаў Нікаліч (зьлева) на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску

Таміслаў Нікаліч (зьлева) на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску

Прэзыдэнт Сэрбіі Таміслаў Нікаліч на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску 19 лістапада рэзка скрытыкаваў эўрапейскую палітыку санкцыяў у дачыненьні да афіцыйнага Менску.

«Спадзяюся, што адмена санкцыяў будзе трывалай. Санкцыі — заўсёды ганьба для тых, хто іх уводзіць, а не для тых, у дачыненьні да каго іх уводзяць», — цытуе прэзыдэнта Сэрбіі БЕЛТА.

Санкцыі — знак бескантрольнай сілы, дадаў ён.

Нікаліч канстатаваў, што ЭЗ памыляўся, не супрацоўнічаючы зь Беларусьсю. Затым Нармандзкая чацьвёрка сабралася менавіта ў Менску, каб весьці перамовы, калі сытуацыя ва Ўкраіне стала трагічнай, зьвярнуў увагу прэзыдэнт Сэрбіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG