Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністар Шуневіч: супраць беларусаў, якія ваююць у Данбасе, могуць пачаць крымінальны перасьлед


Ігар Шуневіч (у цэнтры)

Ігар Шуневіч (у цэнтры)

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі сабрала матэрыялы на беларускіх грамадзян, якія бяруць удзел у баявых дзеяньнях у Данбасе. Прычым гаворка ідзе пра тых, хто ваюе як на баку самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР», так і на баку Ўкраіны.

Пра гэта заявіў сёньня журналістам ў Палаце прадстаўнікоў міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч.

На пытаньне журналістаў, аб якой колькасьці грамадзян Беларусі ідзе гаворка, міністар сказаў, што ў канфлікце ўдзельнічаюць дзясяткі грамадзян Беларусі. Супраць іх у бліжэйшы час, падкрэсьліў Ігар Шуневіч, могуць быць узбуджаныя крымінальная справы па розных артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Ігар Шуневіч сказаў, што Міністэрства ўнутраных спраў перадасьць сабраныя дадзеныя ў Сьледчы камітэт. У залежнасьці ад таго, ці палічаць там сабраныя доказы вартымі ўзбуджэньня крымінальнай справы, і будзе вырашана пытаньне, узбуджаць справу ці не.

На думку Шуневіча, гэтыя людзі могуць быць абвінавачаныя за найміцтва. Ён сказаў, што ня памятае дакладна, на які тэрмін могуць асудзіць абвінавачаных, але найміцтва адносіцца да складу цяжкіх злачынстваў.

Журналісты запыталіся ў міністра, зь якіх крыніц бярэцца інфармацыя пра беларусаў, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяньнях. Шуневіч адказаў, што для гэтага ёсьць спэцыяльныя дзеяньні міністэрства, а таксама актыўна вывучаюцца сродкі масавай інфармацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG