Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нью-Ёркская паліцыя адрэагавала на пагрозы «Ісламскай дзяржавы»


Нью-Ёрк, панарама гораду
Нью-Ёрк, панарама гораду

ІДзІЛ апублікавала відэаролік з пагрозамі правядзеньня тэрактаў. Паліцыя заяўляе, што дадзеных пра падрыхтоўку тэрактаў няма.

У інтэрнэце тэрарыстычная групоўка ІДзІЛ апублікавала прапагандысцкі відэаролік, які быў успрыняты як папярэджаньне пра падрыхтоўку тэрактаў у Нью-Ёрку.

Большая частка шасьціхвіліннага кліпа прысьвечаная Францыі. У кадры на фоне прэс-канфэрэнцыі прэзыдэнта Францыі Алянда пасьля нападаў у Парыжы, уперамешку з выбухамі бомбаў, джыхадзісты клянуцца працягваць напады на краіны Захаду. Выявы вядомых славутасьцяў Нью-Ёрка — Таймс-сквэр. Геральд-сквэр, Пятая авэню — перамяжоўваюцца ў відэароліку з выявай баевіка-самазабойцы, які выдзірае чэку з гранаты.

Нью-ёркская паліцыя паведаміла, што ёй вядома пра відэа і што гэтыя выявы запазычаныя са старых ролікаў. Аднак у розных месцах горада разгорнутыя ўзмоцненыя патрулі. «Мы разумеем, што Нью-Ёрк застаецца прыярытэтнай мішэньню для тэрарыстаў», — заявіў аддзел паліцыі па сувязях з грамадзкасьцю. У заяве таксама гаворыцца, што хоць ніякіх канкрэтных апэратыўных зьвестак пра падрыхтоўку тэрактаў у Нью-Ёрку няма, паліцыя будзе і далей ўзаемадзейнічаць з ФБР і іншымі праваахоўнымі органамі дзеля бясьпекі нью-ёркцаў. Напярэдадні тэрарыстычная групоўка ІДзІЛ разьмясьціла ў інтэрнэце відэа, у якім выказваюцца пагрозы тэрактаў супраць сталіцы ЗША Вашынгтона.

Многія амэрыканскія экспэрты кажуць пра верагоднасьць спробаў тэрактаў у буйных амэрыканскіх гарадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG