Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авіяносец «Шарль дэ Голь» ідзе змагацца з «Ісламскай дзяржавай» (відэа)


Францыя разгортвае свой атамны авіяносец «Шарль дэ Голь» ва ўсходняй частцы Міжземнага мора, каб падтрымаць сваю агнявую моц супраць групоўкі «Ісламская дзяржава».

Гэты крок ажыцьцяўляецца на фоне тэрарыстычных нападаў 13 лістапада ў Парыжы, пасьля якіх Францыя актывізавала свае авіяўдары па штаб-кватэры групоўкі ў сырыйскім горадзе Рака.

Карабель здольны несьці да 40 лётных апаратаў, абсталяваны сучаснай электронікай кіраваньня боем і ўзброены зэнітнымі ракетамі «Астэр» і «Містраль». (Відэа Reuters)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG