Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы патрабуюць зьняць забарону зь Лявона Вольскага і «Крамбамбулі»


Лявон Вольскі
Лявон Вольскі

У інтэрнэце разгарнулася кампанія ў падтрымку Лявона Вольскага і «Крамбамбулі», канцэртная дзейнасьць якіх забароненая ў Беларусі.

На change.org зьявілася пэтыцыя ў падтрымку Лявона Вольскага. Яна называецца «Зьняць забарону на канцэртную дзейнасьць з Лявона Вольскага і гурту Крамбамбуля» і адрасаваная Міністэрству культуры, паведамляе Эўрарадыё.

«Вядомы беларускі спявак, лідэр культавых гуртоў Мроя, NRM, Крамбамбуля Лявон Вольскі знаходзіцца ў т. зв. чорным сьпісе дзеячаў культуры, што вельмі перашкаджае яго дзейнасьці на тэрыторыі роднай краіны. Нельга, каб паўтарылася гісторыя Барыса Кіта, Марка Шагала і іншых таленавітых беларусаў», пішуць аўтары пэтыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG