Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старыкаў назваў маладафронтаўцаў праамэрыканскімі палітычнымі маргіналамі


Адзін з ідэолягаў «русского мира» Мікалай Старыкаў вінаваціць беларускія «апазыцыйныя сілы» і «праамэрыканскіх палітычных маргіналаў» у хлусьні

Расейскі пісьменьнік і адзін зь ідэолягаў «русского мира» Мікалай Старыкаў у сваім блогу падзяліўся ўражаньнямі аб «Сустрэчы з грамадзкасьцю Беларусі», якая адбылася 16 лістапада ў Менску ў Доме Масквы.

Старыкаў вінаваціць «апазыцыйныя сілы» і «праамэрыканскіх палітычных маргіналаў», маючы на ўвазе Радыё Свабода, у тым, што яны спрабавалі сарваць сустрэчу:

«Напярэдадні майго прыезду ў Беларусь, „апазыцыйныя сілы“ гэтай рэспублікі, а дакладней кажучы, праамэрыканскія палітычныя маргіналы, паспрабавалі зрабіць усё, каб сарваць зносіны з грамадзкасьцю. У ход пайшлі хлусьня і нахабная хлусьня. Абазваўшы мяне „беларусафобам“, у цесным кантакце з Радыё Свабода, якое фінансуецца Дзярждэпам ЗША, нацыяналісты арганізавалі сапраўдную інфармацыйную атаку», — піша спадар Старыкаў.

Далей ідзе спасылка на твітэр з водгукамі на сустрэчу, дзе сярод розных меркаваньняў, ёсьць некалькі падзякаў аратару кшталту «Николай Викторович, спасибо вам за приезд к нам в Минск. Будем ждать вас снова и снова».

Потым Старыкаў скардзіцца на менскую кнігарню «Сьветач», кіраўніцтва якой «спалохалася інфармацыйнага ціску і адмяніла сустрэчу» і зноў вінаваціць «праамэрыканскія «незалежныя» рэсурсы Беларусі, чамусьці даючы спасылку на сайт «Белорусский партизан».

Літаральна ў кожным абзацы спадар Старыкаў ужывае слова «хлусьня» (у арыгінале чаргуюцца словы «ложь» і «враньё»). Хлусьня, што Дом Масквы «узялі пад узмоцненую ахову» — маўляў, «правакатараў вывелі з залі самі гледачы»...

Напрыканцы свайго блогу Старыкаў задае пытаньне: «Дык што ж было на самой справе?» І ў адказ прапануе хвалебны матэрыял з сайту міжнароднага мэдыяклюбу «Фармат-А-3» з трыма дзясяткамі фотаздамкаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG