Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікаў акцыі памяці паўстанцаў Каліноўскага прыцягваюць да адказнасьці


Акцыя памяці паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы

Акцыя памяці паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы

Актывістаў, якія бралі ўдзел у традыцыйнай акцыі памяці паўстанцаў Каліноўскага, выклікаюць у міліцыю.

Акцыя прайшла 31 кастрычніка ў Сьвіслачы і Якушоўцы.

Сёньня стала вядома, што адміністрацыйная справа пачата ў адносінах да двух гарадзенскіх актывістаў — Уладзімера Хільмановіча і Віктара Сазонава. Як паведаміў Свабодзе Хільмановіч, актывістаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Раней адміністрацыйны пратакол быў складзены на сьвіслацкага актывіста Юрыя Глебіка.

Уладзімер Хільмановіч

Уладзімер Хільмановіч

«Усё прагназавана, — кажа Хільмановіч. — Апошнія гады мясцовыя ўлады папросту штрафуюць, рэпрэсуюць удзельнікаў Дня памяці, што яскрава характарызуе іх антыбеларускую сутнасьць. Таму што ніякіх несанкцыянаваных мітынгаў і шэсьцяў не было. Быў звычайны фэст у дзень памяці паўстанцаў 1863 году ў Сьвіслачы. Безумоўна, былі прамовы на магілах нашых герояў, ушанавальныя словы казаліся, была наша нацыянальная бел-чырвона-белая сымболіка, на якую мы маем поўнае юрыдычнае права. Але тым ня менш улады яскрава паказваюць сваю антыбеларускую сутнасьць, перасьледуючы грамадзкіх актывістаў».

«Тут нічога сэнсацыйнага, нічога нечаканага. Тут пытаньне толькі ў тым, які маштаб набудуць гэтыя рэпрэсіі. Цяжка спрагназаваць, колькі ўсяго людзей будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасьці, колькім прысудзяць штрафы. Летась 18 чалавек аштрафавалі на вялізную суму, колькі будзе сёлета — пакажа бліжэйшы месяц. А ў тым, што суды нікога не апраўдаюць, можна не сумнявацца», — заявіў актывіст.

XS
SM
MD
LG