Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея з наступнага году ўводзіць харчовае эмбарга супраць Украіны


Міністар эканамічнага разьвіцьця РФ Аляксей Улюкаеў.
Міністар эканамічнага разьвіцьця РФ Аляксей Улюкаеў.

Урад РФ прыняў рашэньне ўвесьці з 1 студзеня харчовае эмбарга ў дачыненьні да Украіны.

Пра гэта паведаміў сёньня ў эфіры тэлеканалу «Расія 24» міністар эканамічнага разьвіцьця РФ Аляксей Улюкаеў.

«Паколькі Ўкраіна далучылася да санкцый супраць Расейскай Федэрацыі — эканамічных, фінансавых — мы прынялі рашэньне аб увядзеньні ахоўных мер у выглядзе харчовага эмбарга. Проста гэта рашэньне мае адтэрмінаваны характар. Яно таксама адтэрмінавана да 1 студзеня» — перадае словы Ўлюкаева ТАСС.

16 верасьня 2015 прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ пра ўвядзеньне ў дзеяньне сьпісу санкцый супраць 388 фізычных і 105 юрыдычных асобаў, раней зацьверджанага Радай нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны.

Эканамічныя санкцыі Ўкраіны закранулі 29 расейскіх банкаў, больш за 20 расейскіх авіякампаній, некалькі прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG