Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскаму фізыку далі 9 гадоў па абвінавачаньні ў дзяржаўнай здрадзе


Фізык Максім Людамірскі, арыштаваны па абвінавачаньні ў дзяржаўнай здрадзе, прысуджаны Маскоўскім гарадзкім судом да дзевяці гадоў калёніі строгага рэжыму.

Слуханьне па справе вучонага праходзіла ў закрытым рэжыме з-за грыфа сакрэтнасьці, паведамляе «Інтэрфакс».

Людамірскі быў затрыманы ў 2014 годзе. Тэрмін яго ўтрыманьня пад вартай працягвалі як мінімум двойчы — у верасьні і ліпені сёлета.

Людамірскі быў галоўным інжынэрам, а таксама саўладальнікам навукова-вытворчага комплексу «Электраоптыка», прадукцыя якога выкарыстоўваецца ў вытворчасьці найноўшага ўзбраеньня.

У 2015 годзе па абвінавачаньні ў дзяржаўнай здрадзе былі арыштаваныя яшчэ трое, у тым ліку адзін з былых кіраўнікоў Цэнтральнага навукова-дасьледчага інстытуту машынабудаваньня Ўладзімір Лапыгін, памешчаны 10 лістапада пад хатні арышт. Таксама ў шпіянажы былі абвінавачаныя экс-супрацоўнік упраўленьня МУС па Маскоўскай вобласьці Яўген Чыстоў, асуджаны на 13 гадоў, і Віктар Шур, прысуджаны да 12 гадоў зьняволеньня.

XS
SM
MD
LG