Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Няхай і бяз масла


Пітэр Брэйгель, «Сялянскае вясельле» (фрагмэнт, 1568).

Пітэр Брэйгель, «Сялянскае вясельле» (фрагмэнт, 1568).

Здавалася б, беларуская незалежная журналістыка мае адзінага непрыяцеля — кіроўную сыстэму. Дык не — свае таксама «дапамагаюць».
Ня хочаш быць на пабягушках найбольш «папулярнага» ды «слушнага» трэнду ў палітыцы, дык ты такі і сякі. Калі не наўпрост, дык ускосна нагадзім за гэта. Трэба быць у «тусоўцы», «ну ты ж разумееш», трэба жыць надзённымі патрэбамі.

А я скажу — не! Не, бо ёсьць нешта больш істотнае, чым патрэба моманту. Мо й высакапарна, але працу дзеля таго, каб зрабіць журналістыку незалежнай, ніхто не адмяняў. Як і працу для будучыні Беларусі. Нават калі на хлебе за заробленыя грошы будзе меней, ці ўвогуле ня будзе, масла.

Аляксей Дзікавіцкі

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Пітэр Брэйгель, «Сялянскае вясельле» (фрагмэнт, 1568).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG