Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вяртаньне Крыму Ўкраіне — умова адмены санкцыяў супраць Расеі — Нуланд


Вікторыя Нуланд
Вікторыя Нуланд

Адмены санкцыяў супраць Расеі ня будзе да таго часу, пакуль Крым ня вернецца ў склад Украіны. Пра гэта, як паведамляе «Голас Амэрыкі», на Бэрлінскай канфэрэнцыі па бясьпецы 17 лістапада заявіла памочнік дзяржсакратара ЗША па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Вікторыя Нуланд.

Нуланд заклікала дапамагчы Ўкраіне і працягнуць ціск на Расею. «Санкцыі павінны працягвацца, пакуль менскія дамоўленасьці ня будуць цалкам выкананыя». Пры гэтым «санкцыі, уведзеныя ў сувязі з анэксіяй Крыму, павінны быць захаваныя, пакуль Расея ня верне Крым Украіне».

ЗША і іншыя краіны ў некалькі этапаў увялі супраць Расеі санкцыі — спачатку праз анэксію Крыму, потым — праз ролю Масквы ў канфлікце на Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG