Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія пачала адгароджвацца ад Расеі


У Вырускім павеце Эстоніі на беразе ракі Пэдэтсі адбылася ўрачыстая цырымонія ўсталяваньня першага памежнага слупа на эстонска-расейскай мяжы. Пра гэта паведамляюць эстонскія мэдыі.

Сёлета ў верасьні ўрад Эстоніі зацьвердзіў віды, форму, элемэнты і памеры памежных слупоў на ўсім працягу кантрольнай лініі. Такім чынам, дзяржаўная мяжа будзе абазначаная 760 памежнымі слупамі на сушы і 167 буйкамі на воднай мяжы. На гэтыя мэты выдаткавана больш за 2 мільёны эўра.

«Гэта сымбалічны пачатак уладкаваньня нашай мяжы», — заявіў падчас цырымоніі міністар унутраных спраў краіны Хано Певкур. Ён запэўніў, што мяжа Эстоніі з Расеяй будзе абсталяваная на самым высокім узроўні.

Гэта першы крок у справе умацаваньня мяжы зь непрадказальным суседам. Раней паведамлялася, што Эстонія зьбіраецца ўсталяваць агароджу вышынёй 2,5 мэтра як мінімум на двух трацінах сухапутнай мяжы з Расеяй. Вызначана, што 108-кілямэтровы плот пачнуць узводзіць у 2018 годзе.

Працягласьць сухапутнай мяжы Эстоніі з Расеяй перавышае 320 кілямэтраў, марской — амаль 150 кілямэтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG