Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 лістапада: Візыт у Беларусь прэзыдэнта Сэрбіі


Таміслаў Нікаліч

Таміслаў Нікаліч

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Візыт у Беларусь прэзыдэнта Сэрбіі Таміслава Нікаліча

У кнігарні «логвінаЎ» адбудзецца тэатралізаваная прэзэнтацыя рамана аднаго з вядомых польскіх аўтараў дэтэктываў Зыгмунда Мілашэўскага «Доля праўды» з удзелам актораў і перакладчыцы Марыны Казлоўскай. Вядучы вечарыны — старшыня беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч. Пачатак у 19 гадзінаў.

Сафія (Баўгарыя), пачатак конкурсу Дзіцячае Эўрабачаньне. У музычным форуме бяруць удзел выканаўцы з 17 краінаў Эўропы і з Аўстраліі. Беларусь з песьняй «Чараўніцтва» прадстаўляе 13-гадовы Руслан Асланаў з Менскага раёну.

У гісторыі:

1870 — адкрылася першая лінія галубінай пошты паміж Турам і Парыжам.

1918 — была абвешчана незалежнасьць Латыскай Рэспублікі. Першым прэзыдэнтам краіны стаў Карліс Ульманіс.

1920 — Сумеснай пастановай Наркамздраву РСФСР і Наркамюсту РСФСР «Аб штучным перапыненьні цяжарнасьці» ўпершыню ў сьвеце былі легалізаваныя аборты.

1926 — адбылося адно з так званых узбуйненьняў БССР. Палітбюро ЦК ВКП (б) (усесаюзнай кампартыі), разгледзеўшы высновы камісіі, якая перад тым працавала ў Гомельскай губэрні, пастанавіла «лічыць даказаным беларускі характар насельніцтва Гомельскага і Рэчыцкага паветаў і прызнаць неабходным далучэньне адзначаных паветаў да БССР».

1954 — генэрал Гамаль Абдэль Насэр робіцца кіраўніком Эгіпту.

1965 — былі заснаваныя Дзяржаўныя прэміі БССР у літаратуры, музыцы і мастацтве.

У гэты дзень нарадзіліся:

1787 — Люі-Жак Дагер, францускі мастак і вынаходнік, адзін з заснавальнікаў фатаграфіі.

1883 — Язэп Лёсік, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч і мовазнавец, акадэмік.

1901 — Джордж Гэлап, амэрыканскі сацыёляг, заснавальнік вядомага ва ўсім сьвеце Інстытуту Гэлапа.

1902 — Міхась Машара, беларускі паэт.

1912 — Павел Кавалёў, беларускі пісьменьнік, у 1955-1967 гадах — рэдактар часопісу «Вожык», у 1967-1972 гадах — галоўны рэдактар часопісу «Полымя».

1931 — Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, грамадзкі і палітычны дзяяч, у 1986-1990 гадох — галоўны рэдактар газэты «Лiтаратура i мастацтва».

У гэты дзень памерлі:

1922 — Марсэль Пруст, францускі пісьменьнік

1962 — Нільс Бор, дацкі фізык, адзін з заснавальнікаў квантавай мэханікі

1979 — Гаўрыла Верасаў, беларускі шахматыст, вынаходнік дэбюту Верасава.

Цытата:

Ваша ідэя, вядома, вар’яцкая. Усё пытаньне ў тым, ці дастаткова яна вар’яцкая, каб быць дакладнай

Нільс Бор

XS
SM
MD
LG