Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея запусьціла ракеты па «Ісламскай дзяржаве» з субмарыны ў Міжземным моры


Учора расейская армія запусьціла зь Міжземнага мора крылатыя ракеты па сырыйскім горадзе Рака, які зьяўляецца цэнтрам тэрыторыі, кантраляванай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Упершыню расейскія ракеты праляцелі над тэрыторыяй Турэччыны. Да гэтага расейскія ракеты, мэтай якіх зьяўляліся тэрарысты ў Сырыі, запускаліся з акваторыі Касьпійскага мора.

Паведамляецца, што Масква загадзя папярэдзіла ЗША аб плянаванай ракетнай атацы ў адпаведнасьці з пагадненьнем аб бясьпецы пілётаў.

Удар быў нанесены крылатым ракетамі «Калібр» з падводнага чаўна «Растоў-на-Доне». Атака стала адказам на пацьверджаньне інфармацыі аб тым, што расейскі самалёт з турыстамі, які разьбіўся над Сынаем 31 кастрычніка, быў падарваны тэрарыстамі.

Мэтай удараў з субмарыны сталі трэніровачныя базы, штаб, склады са зброяй і боезапасамі, пункты дысьлякацыі атрадаў баевікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG