Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі актор Чарлі Шын паведаміў, што ён ВІЧ-інфікаваны і што яго шантажавалі


Чарлі Шын

Чарлі Шын

Амэрыканскі актор Чарлі Шын, якому нядаўна споўнілася 50 гадоў, распавёў пра гэта ў жывым эфіры тэлекампаніі NBC.

Шын сказаў, што зрабіў гэтую заяву, каб пакласьці канец вымагальніцтву ў адносінах да яго.

Ён сказаў, што падзяліўся сваім дыягназам з людзьмі, якім ён давяраў, але потым быў вымушаны выплаціць 10 мільёнаў даляраў, каб захаваць інфармацыю пра хваробу ў таямніцы.

Шын зьняўся ў такіх фільмах, як «Вышэйшая ліга-2», «Грошы вырашаюць усё», «Быць Джонам Малкавічам», «Гарачыя галовы», «Узвод», «Уол-стрыт», у некалькіх фільмах з серыі «Вельмі страшнае кіно».

Пра цягу артыста да алькаголю і вечарынак вядома даўно. Шын сьцьвярджае, што меў сэкс зь пяцьцю тысячамі жанчын, у тым ліку зь дзясяткамі порнаакторак.

Чарлі Шын быў тройчы жанаты, у яго пяцёра дзяцей.

XS
SM
MD
LG