Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея будуць абменьвацца дадзенымі па абмежаваньнях на выезд грамадзян дзьвюх краін


Беларусь завяршыла ўнутраныя працэдуры ратыфікацыі міжурадавага беларуска-расейскага пагадненьня аб парадку абмену зьвесткамі пра грамадзян Беларусі і Расеі, у дачыненьні якіх дзейнічаюць абмежаваньні на выезд у адпаведнасьці з заканадаўствамі дзьвюх краін.

Пагадненьне афіцыйна апублікаванае сёньня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакумэнтам, бакі абменьваюцца зьвесткамі пра грамадзян, у дачыненьні да якіх дзейнічаюць абмежаваньні на выезд, вызначаныя заканадаўствам дзяржавы грамадзянства і (або) дзяржавы знаходжаньня. У пагадненьні тлумачыцца, што такі абмен зьвесткамі неабходны, каб не дапусьціць выезду ў трэція краіны грамадзян Беларусі і Расеі, у дачыненьні да якіх дзейнічаюць абмежаваньні на выезд, а таксама дзеля прадухіленьня пагрозы нацыянальнай і грамадзкай бясьпецы ў Саюзнай дзяржаве.

Пагадненьне паміж урадам Расейскай Фэдэрацыі і ўрадам Рэспублікі Беларусь было падпісана ў Маскве 3 сакавіка 2015 году, 23 кастрычніка прайшло ратыфікацыю ў Дзярждуме Расеі, 28 кастрычніка — у Савеце Фэдэрацыі, 3 лістапада закон аб ратыфікацыі пагадненьня падпісаў прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін. Зь беларускага боку за выкананьне пагадненьня адказвае МУС, з расейскага — Фэдэральная міграцыйная служба (ФМС).

Таксама Беларусь завяршыла ўнутраныя працэдуры па ратыфікацыі пратакола аб унясеньні зьмяненьняў у пагадненьне з Расеяй пра забесьпячэньне роўных правоў грамадзян абедзьвюх краін на свабоду перамяшчэньня, выбар месца знаходжаньня і жыхарства на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Новаўвядзеньне — грамадзяне адной краіны, якія прыбылі на тэрыторыю іншай краіны, вызваляюцца ад рэгістрацыі ў кампэтэнтных органах па месцы знаходжаньня на працягу 90 дзён ад даты ўезду. (Цяпер гэты тэрмін — 30 дзён).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG