Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэрацыя бэльгійскіх спэцслужбаў у эўрапейскім «джыхадзістане»


Апэрацыя бэльгійскіх спэцслужбаў у эўрапейскім «джыхадзістане»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:27 0:00
Наўпроставы лінк

Брусэльскі раён Моленбэк ўжо ахрысьцілі «джыхадзістанам» пад бокам у эўрапейскіх устаноў, проста ў сэрцы Эўразьвязу. На працягу трох дзён тут затрымалі і дапыталі пяць чалавек у сувязі з парыскімі тэрактамі.

Усяго ў Бэльгіі затрымалі сем чалавек, зь іх пад вартай пакінулі дваіх. У асяродку жылых кварталаў Моленбэк у панядзелак, 16 лістапада, бэльгійскія сілавікі правялі цэлую спэцапэрацыю: спрабуючы адшукаць датычных да парыскіх тэрактаў.

Між тым жыхары кварталу абвінавачваюць мясцовыя ўлады ў бязьдзейнасьці, у прыватнасьці ў няздольнасьці дапамагчы мясцовым маладым людзям зь сем'яў мігрантаў інтэгравацца ў бэльгійскае грамадзтва. 40% моладзі ў Моленбэку беспрацоўныя. Частка зь іх не валодае дзяржаўнымі мовамі гэтай краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG