Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка вымушаны «прагнуцца» перад МВФ — экспэрт


Яраслаў Раманчук

Яраслаў Раманчук

Камэнтуючы сёньняшнія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы з кіраўніком місіі Міжнароднага валютнага фонду па Беларусі Пітэрам Долманам, кіраўнік фонду Мізэса Яраслаў Раманчук заявіў Свабодзе, што такім чынам беларускі лідэр спрабуе атрымаць крэдыт МВФ:

«Безумоўна, у Беларусі няма грошай. І таму хочаш ня хочаш, але трэба „прагнуцца“. Лукашэнка разумее, што такія яго заявы ствараюць атмасфэру, у якой Міжнародны валютны фонд можа яму паверыць. Калі абмяркоўвалі папярэднюю праграму МВФ, ён таксама казаў, што ў ёй усё вельмі добра, а Фонд называў сваім сябрам. А пасьля Лукашэнка зрабіў, ці па ягоным загадзе падначаленыя зрабілі, так, як ён хацеў. І ніякіх істотных рэформаў не адбылося.

А цяпер глядзіце, што робяць улады. Той жа Нацыянальны банк паводзіць сябе, як той казаў, ніжэй за плінтус і даводзіць цэны на дэпазыты да камэрцыйных банкаў. Гэта вялікі адкат назад.

А тое, што Лукашэнка кажа МВФ сёньня, то гэта разьлік на тое, што там павераць ягоным словам гэтаксама, як ім вераць беларусы. Спадзяецца беларускі кіраўнік, што ён ачаруе кіраўніцтва МВФ. А насамрэч я ня бачыў яшчэ ніводнай дзяржаўнай праграмы, якая была б пасьлядоўна скіраваная на правядзеньне структурных рэформаў».

На сустрэчы з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прапановы Міжнароднага валютнага фонду па пэрспэктывах адносін зь Беларусьсю не выклікаюць адтаргненьня і алергіі. Таксама ён адзначыў, што ў Беларусі ня маюць намеру ламаць сваю схему сацыяльнай дзяржавы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG