Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін абяцае пакараць тэрарыстаў, якія ўзарвалі А321


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Тэрарыстаў, якія маюць дачыненьне да выбуху расейскага самалёта А321, знойдуць у любым пункце плянэты, заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін.

Раней кіраўнік ФСБ РФ Аляксандар Бортнікаў заявіў, што прычынай катастрофы лайнэра «Когалымавиа» стаў выбух самаробнага выбуховага прыстасаваньня магутнасьцю да аднаго кіляграма ў тратылавым эквіваленце.

«Забойства нашых людзей на Сынаі — у ліку найбольш крывавых па колькасьці ахвяр злачынстваў. І мы ня будзем выціраць сьлёз з нашай душы і сэрца. Гэта застанецца з намі назаўсёды. Але гэта не перашкодзіць нам знайсьці і пакараць злачынцаў», — сказаў Пуцін на нарадзе пра вынікі расьсьледаваньня прычын крушэньня расейскага самалёта на Сынаі.

«Мы павінны рабіць гэта бяз тэрміну даўнасьці, ведаць іх усіх пайменна. Мы будзем шукаць іх усюды, дзе б яны ні хаваліся. Мы іх знойдзем у любым пункце плянэты і пакараем», — цытуе «РИА Новости» Пуціна.

Прэзыдэнт Расеі заявіў, што Расея, шукаючы вінаватых у крушэньні самалёта А321, будзе кіравацца артыкулам Статута ААН аб праве на самаабарону:

«Усе, хто паспрабуе аказаць садзейнічаньне злачынцам, павінны ведаць, што наступствы ад спробаў укрывальніцтва будуць ляжаць цалкам на іх плячах».

Ён даручыў спэцслужбам «засяродзіцца на гэтай працы».

Фэдэральная служба бясьпекі РФ абвясьціла ўзнагароду ў памеры 50 млн даляраў за інфармацыю, якая дапаможа ўстанавіць тэрарыстаў, прычынных да падрыву самалёта расейскай авіякампаніі «Когалымавиа» ў Эгіпце.

Пуцін таксама лічыць неабходным узмацніць удары па пазыцыях тэрарыстаў у Сырыі, «каб злачынцы зразумелі, што адплата непазьбежная».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG