Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра дэпазыты: «Міністры, відна, надурылі»


Музычны герой Лявона Вольскага Савелій зайшоў пакласьці грошы ў банк і даведаўся, што яму давядзецца плаціць падатак з прыбытку на сваім дэпазыце. Ён спрачаецца са сваім старым знаёмцам Рыгорам, хто адказны за гэтае новаўвядзеньне.

Саўка:

Я удзіўляюсь: ну, глядзі ты!

Ўвялі налог на дзепазіты.

Я паражаюсь: паразіты!

Залезьлі ў нашы дзепазіты.

Ну как так можна?! Эці гады

Залезьлі лапай в нашы ўклады!

Ну хто, хто даў распаражэнье

Залезьці ў нашы зьберажэнья?


Грышка:

Ты што, ня ведаеш, што гэта

Дэкрэт самога прэзыдэнта?

Твайго ўлюбёнага, дарэчы.

Такія вось, Савелій, рэчы.


Саўка:

Не, я ня веру гэтым слухам!

Наш прэзідзент ні сном, ні духам.

Он чыст, пракцічэскі сьцерылен.

Міністры, відна, надурылі.

Сядзеў ён, мучым думай цяжкай,

Тут — чык! — падсоўваюць бумажку.

І есьць такое падазрэнье,

Што гэта зьдзелалі яўрэі.

Ані надзелалі ўсё гэта

І інастранныя агенты,

Страна кляновага сіропа

І талярантная Яўропа.


Грышка:

Цябе ўсё дояць, як карову,

А ты хітаеш на Эўропу.

Цябе ўлада зноў нагрэе,

А ты хітаеш на габрэеў.

Штогод сыстэме болей плаціш

І ў гэтым Штаты вінаваціш...


Саўка:

Прасьці мне, што я не на ідзіш.

За што ты нас так ненавідзіш?!

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG