Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля пачаткоўкi мы трапiлi да розных настаўнiкаў. Адзiнай настаўнiцай, падобнай да нашай першай Лiдзiі Канстанцiнаўны, была «русiчка». Тады я ня ведаў, што студэнткай яна трапiла ў Гулаг за беларускасьць. Але, як ні дзiўна, яна выкладала рускую лiтаратуру i прышчыпiла нам на ўсё жыцьцё любоў да рускай паэзii. I да беларускай таксама. Бо на яе уроках гучалi i беларускiя вершы. Яна паказвала, што i нашы паэты ня лыкам шыты.

А настаўнiца беларускай мовы не адрывала вачэй ад падручнiка. I нават раiла нам чытаць творы па-руску, дадаючы:

— Больш зразумееце!

А мы ж зь першай клясы вучылі беларускую мову!

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG