Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Прапановы МВФ не выклікаюць алергіі


Лягатып Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) у штаб-кватэры арганізацыі ў Вашынгтоне

Лягатып Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) у штаб-кватэры арганізацыі ў Вашынгтоне

Прапановы Міжнароднага валютнага фонду па пэрспэктывах адносін з Беларусьсю не выклікаюць адтаргненьня.

Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што ён знаёмы з прапановамі МВФ па пэрспэктывах адносін з Беларусьсю і па асноўных момантах будучай праграмы.

«Павінен сказаць, што ў мяне ніводзін пункт, які прапануецца, не выклікае ніякага адтаргненьня, ніякай алергіі», — падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, прапановы фонду заснаваныя на абсалютна аб’ектыўных законах эканомікі.

9 лістапада ў Менску пачала працу місія Міжнароднага валютнага фонду на чале зь Пітэрам Долманам.

Да 19 лістапада экспэрты фонду будуць ацэньваць гатоўнасьць беларускіх уладаў рэфармаваць эканоміку. У выпадку станоўчай ацэнкі Беларусь можа разьлічваць на фінансавую падтрымку МВФ. Сума магчымай крэдытнай праграмы ацэньваецца ў 3 млрд даляраў.

XS
SM
MD
LG