Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія губэрнатары адмаўляюцца прыняць сырыйскіх уцекачоў


Ілюстрацыйнае фота. Натоўп сырыйскіх уцекачоў у Вугоршчыне, які суправаджае паліцыя, рухаецца да мяжы з Аўстрыяй, 25 верасьня 2015 году
Ілюстрацыйнае фота. Натоўп сырыйскіх уцекачоў у Вугоршчыне, які суправаджае паліцыя, рухаецца да мяжы з Аўстрыяй, 25 верасьня 2015 году

Губэрнатары больш чым паловы амэрыканскіх штатаў заявілі аб тым, што яны ня хочуць прымаць на сваёй тэрыторыі ўцекачоў з Сырыі.

У сваіх заявах большасьць губэрнатараў спаслаліся на тэрарыстычныя атакі ў Парыжы. Яны запатрабавалі ад фэдэральных уладаў арганізацыі больш надзейнай сыстэмы праверкі людзей, якія атрымліваюць права на прытулак у ЗША.

«Тэхас ня прыме сырыйскіх уцекачоў. Я патрабую ад ЗША падобных дзеяньняў. Бясьпека — перш за ўсё», — заявіў у Твітэры губэрнатар Тэхасу Грэг Эбат. «Я аддаў распараджэньне кіраўнікам упраўленьняў штата прадухіліць разьмяшчэньне сырыйскіх уцекачоў у Джорджыі», — напісаў у Твітэры губэрнатар штата Нэйтан Дзіл.

З 2011 году Злучаныя Штаты прынялі толькі 1500 уцекачоў з Сырыі. Прэзыдэнт Барак Абама абвясьціў аб плянах пашырыць іх колькасьць да 10 тысяч у наступным годзе. Фармальна ў губэрнатараў штатаў няма права вызначаць іміграцыйную палітыку дзяржавы, аднак яны могуць адмовіцца супрацоўнічаць з фэдэральнымі ўладамі ў расьсяленьні ўцекачоў і тым самым стварыць сур’ёзныя праблемы для Вашынгтона ў ажыцьцяўленьні яго плянаў. 25 з 26 губэрнатараў, якія абвясьцілі аб адмове прыняць уцекачоў, зьяўляюцца сябрамі Рэспубліканскай партыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG