Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Удзельнікі кантактнай групы па Ўкраіне сустрэнуцца ў Мeнску


"Прэзыдэнт гатэль" у Менску, дзе праводзяцца сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне

"Прэзыдэнт гатэль" у Менску, дзе праводзяцца сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне

На сустрэчы ў Менску будуць абмяркоўвацца, сярод іншага, пытаньні, зьвязаныя з выбарамі ў Данецкай і Луганскай абласьцях.

Удзельнікі кантактнай групы па Ўкраіне 17 лістапада на сустрэчы ў Менску плянуюць абмеркаваць умовы амністыі і правядзеньня мясцовых выбараў у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей, перадае Інтэрфакс.

Таксама кантактная група мае намер абмеркаваць пытаньні аднаўленьня разбуранай у выніку канфлікту інфраструктуры Данбаса і даць ацэнку ваеннай абстаноўцы ў рэгіёне.

Напярэдадні сьпікер адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны па пытаньнях сілавой апэрацыі Андрэй Лысенка заявіў, што камандаваньне ўкраінскай арміі верне на першую лінію абароны артылерыю і мінамёты ў выпадку працягу эскаляцыі напружанасьці на ўсходзе Ўкраіны.

Кіеў і ўлады самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі заяўляюць пра абвастрэньне сытуацыі ў Данбасе ў апошнія дні. За суткі з 14 па 15 лістапада загінулі трое ўкраінскіх вайскоўцаў, паведамляе УНН.

XS
SM
MD
LG